Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Віктарам Шэйманам

8 февраля 2018

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з кіраўніком спраў Прэзідэнта Віктарам Шэйманам. Размова ішла аб узмацненні ролі і значэння ведамства ў эканоміцы краіны. Гэта ключавая задача. Абмяркоўваліся таксама вынікі працы Упраўлення справамі і падведамасных прадпрыемстваў як за мінулы год, так і на перспектыву. У цэлым назіраецца добрая дынаміка эканамічнай дзейнасці - павысілася рэнтабельнасць у сельскагаспадарчым і прамысловым сегментах. Экспарт тавараў і паслуг па Упраўленні справамі ў 2017 вырас на 21 % у параўнанні з 2016. Дадатнае сальда знешняга гандлю павялічылася на 24 %. Падчас сустрэчы разгледжаны новыя кірункі дзейнасці ведамства. Прапрацоўваецца пытанне пашырэння працы ў галіне фармацэўтыкі. Вядуцца перамовы з партнёрамі ў Індыі і Казахстане. Акрамя таго, разгледжана пытанне аб стварэнні прадпрыемства ў сферы электронных латарэй. Віктар Шэйман таксама далажыў Прэзідэнту аб рэфармаванні сельскагаспадарчага холдынга, які ўваходзіць у структуру Упраўлення справамі, стварэнні тавараправоднай сеткі па пастаўках у расійскія рэгіёны мясной і малочнай прадукцыі.