Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Віктарам Медзведчуком

4 Красавіка 2019

Кіраўнік дзяржавы сустрэўся з украінскім палітыкам, кіраўніком палітсавета партыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё". Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што быў рады ўбачыцца з Віктарам Медзведчуком, асабліва пасля гарачых палітычных падзей ва Украіне. Краіна выбірала прэзідэнта, прызначаны другі тур. У сваю чаргу Віктар Медзвядчук адзначыў, што раніцай перад сустрэчай з беларускім лідарам жартам гаварыў, што ў адрозненне ад усіх іншых грамадзян Украіны мае ўнікальны шанец дакладна даведацца ўжо зараз, хто пераможа на прэзідэнцкіх выбарах 21 красавіка. Нагадаем, 1 сакавіка падчас "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" Аляксандру Лукашэнку задалі пытанне аб маючых адбыцца выбарах ва Украіне. Ужо тады Прэзідэнт Беларусі прадказаў, што ў другі тур выйдуць Пётр Парашэнка і Уладзімір Зяленскі. Сёння па выніках сустрэчы з беларускім Прэзідэнтам Віктар Медзвядчук даў інтэрв'ю журналістам, дзе падзяліўся сваім бачаннем і ацэнкай палітычнай кампаніі ва Украіне і падзей на паўднёвым усходзе краіны, мірным урэгуляванні канфлікту. 

Віктар Медзвядчук, кіраўнік палітсавета партыі "Апазіцыйная платформа - За жыццё" (Украіна):  "Мы таксама гаварылі, і гэта была вельмі важная частка нашай размовы і дыскусіі, аб мірным урэгуляванні на Данбасе. Усе гэтыя гады, пачынаючы з 2014, роля Прэзідэнта Беларусі вельмі значная. Гэта звязана і з падпісаннем дзеючых сёння мінскіх пагадненняў у лютым 2015 года. Гэта звязана з тым, што Мінск і ён як Кіраўнік дзяржавы далі перагаворную пляцоўку для АБСЕ, прадстаўнікоў Расіі і Украіны. І гэтыя перамовы вядуцца ў пастаянным рэжыме. Гэта ўжо стварэнне неабходных умоў для таго, каб на Данбасе сапраўды запанаваў мір. Але я ўсё ж думаю, выказваў гэта неаднаразова ў сваіх заявах і каментарыях, што роля Аляксандра Рыгоравіча можа быць значна большай у гэтай сітуацыі. І ён правільна (зноў спасылаюся на яго публічныя выказванні 1 сакавіка) сказаў, што, безумоўна, два прэзідэнты павінны сесці і дамовіцца - прэзідэнты Расіі і Украіны. Больш за тое, ён гаварыў тады, што з улікам таго, што баявыя дзеянні вядуцца на тэрыторыі Украіны, ініцыятыва павінна зыходзіць ад прэзідэнта Украіны, хто б ім ні стаў".

Падрабязнасці гэтай сустрэчы і новыя фрагменты інтэрв'ю ў нашых наступных выпусках.