Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы

22 сентября 2016

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў канструктыўную пазіцыю духавенства ў стаўленні да сучасных палітычных падзей у краіне.

На гэтым Кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу падчас сустрэчы з Сінодам Беларускай праваслаўнай царквы. Прэзідэнт падзякаваў царкве "за тую працу, якую яна прыўносіць у агульную скарбонку развіцця краіны і грамадства", і зрабіў акцэнт на тым, што ў Беларускім экзархаце адбыліся некаторыя буйныя змены. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што асновы праваслаўнай царквы - справядлівасць і чалавекалюбства - натхнялі людзей на подзвіг. Менавіта гэтыя каштоўнасці дапамагалі ім з годнасцю перажываць самыя цяжкія часы. У сваю чаргу Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел адзначыў, што Беларуская праваслаўная царква - не канкурэнт дзяржаве, а яе надзейнае і стваральнае апірышча. Мітрапаліт Павел падзякаваў Прэзідэнту за вялікую падтрымку, якую аказвае дзяржава пры будаўніцтве і рэстаўрацыі праваслаўных аб'ектаў, агульных культурных і духоўных каштоўнасцяў. Падрабязнасці сустрэчы ў нашых наступных выпусках.