Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам

5 ноября 2019
Працягваецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў Аб'яднаныя Арабскія Эміраты

Сёння Кіраўнік беларускай дзяржавы сустрэўся з віцэ-прэзідэнтам, прэм'ер-міністрам і міністрам абароны ААЭ, кіраўніком эмірата Дубай шэйхам Мухамедам бен Рашыдам аль-Мактумам. Бакі заявілі аб гатоўнасці ўмацоўваць беларуска-эмірацкае супрацоўніцтва ва ўсіх галінах. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што наша краіна зацікаўлена не толькі ў развіцці гандлёвых адносін, але і ў рэалізацыі сумесных праектаў і абмене вопытам. У прыватнасці, абмяркоўваліся перспектыўныя праекты ў транспартна-лагістычнай, фінансавай сферах. Адзін з іх прадугледжвае стварэнне ў Мінску з дапамогай эмірацкага боку Міжнароднага фінансавага цэнтра. Зараз завяршаецца распрацоўка канцэпцыі дадзенага праекта.

Аляксандр Лукашэнка і шэйх Мухамед бен Рашыд прадоўжылі зносіны падчас афіцыйнага абеду. Пасля яго завяршэння Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў за гасціннасць і падарыў карціну пад назвай "Коні" аўтарства беларускага мастака Андрэя Сіцько. Яшчэ адзін традыцыйны падарунак - кошык з беларускімі мяснымі, малочнымі прадуктамі і прысмакамі.