Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўнікамі СМІ СНД

21 октября 2013

Вялікае экспертнае меркаванне аб актуальных пытаннях развіцця СНД. Сёння Прэзідэнт Беларусі напярэдадні вялікага саміту кіраўнікоў дзяржаў Садружнасці правёў сур'ёзную і адкрытую сустрэчу з кіраўнікамі сродкаў масавай інфармацыі СНД. Дыялог адбыўся адкрыты, Аляксандр Лукашэнка чарговы раз падкрэсліў, што ў яго няма забароненых для абмеркавання тэм.

Прэзідэнт Беларусі перакананы ў неабходнасці захоўваць і развіваць Садружнасць Незалежных Дзяржаў як адзіную пляцоўку для дыялогу і выпрацоўкі сумесных рашэнняў. Сённяшняя гутарка прайшла напярэдадні саміту Садружнасці, які стане ключавой падзеяй у рамках старшынства Беларусі ў СНД.

Тры гадзіны актуальнай і адкрытай гутаркі. Безумоўны прыярытэт тэмам інтэграцыі і маючым адбыцца самітам. Аляксандр Лукашэнка канкрэтна, дакладна і разгорнута выказаў сваю пазіцыю па супрацоўніцтве ў СНД, Мытным саюзе і стварэнні Еўразійскага аб'яднання. Прэзідэнт Беларусі заклікаў ствараць адзіную эканоміку без выняццяў і абмежаванняў.


Цікавіла журналістаў і тэма адзінай валюты ў будучым Еўразійскім эканамічным саюзе. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, такія гутаркі дачасныя.


Вялікі рэпартаж аб сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з кіраўнікамі СМІ краін СНД глядзіце ў нашых вячэрніх выпусках.