Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прынцам Майклам Кенцкім

12 октября 2016

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на адкрыццё новай старонкі ў адносінах паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Пра гэта Кіраўнік дзяржавы заявіў учора на сустрэчы з членам брытанскай каралеўскай сям'і - прынцам Майклам Кенцкім. Як падкрэсліў Прэзідэнт, у адносінах дзвюх краін непераадольных пытанняў няма. А Вялікабрытанія ўваходзіць у спіс асноўных партнёраў Беларусі ў пытаннях гандлю і інвестыцый. Па выніках мінулага года яна заняла трэцяе месца пасля Расіі і Украіны. У сваю чаргу прынц Майкл Кенцкі падзякаваў за цёплы прыём. Ён адзначыў, што з'яўляецца першым прадстаўніком брытанскай каралеўскай сям'і, які наведвае Беларусь. Прынц таксама пагадзіўся з неабходнасцю развіваць і паляпшаць беларуска-брытанскія гандлёвыя адносіны.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя