Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі тэніса Дэвідам Хагерці

12 ноября 2017

Па-за гульнёй, у перапынку паміж фінальнымі матчамі Кубка Федэрацыі адбылася адна знакавая сустрэча. Дзе, дарэчы, прагучала думка, якую зараз, пэўна, падзяляюць усе нашы балельшчыкі. Беларускі тэніс хутка гучна заявіць аб сабе. Гэта сказаў Аляксандр Лукашэнка ў гутарцы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі тэніса Дэвідам Хагерці. У гутарцы, дарэчы, таксама прымалі ўдзел кіраўнікі шэрагу нацыянальных федэрацый і міжнародных спартыўных аб'яднанняў. Прэзідэнт Беларусі падзякаваў функцыянерам за прыезд на фінал Кубка Федэрацыі. Бо такі статусны візіт яшчэ і добрая магчымасць абмеркаваць актуальныя спартыўныя тэмы.

Пасля сустрэчы госці паднеслі Кіраўніку дзяржавы сімвалічны падарунак. Кубак Федэрацыі. Вядома, не арыгінал, але копію галоўнага трафея найбуйнейшага ў свеце каманднага спаборніцтва ў жаночым тэнісе.