Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея

17 марта 2014
Чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску будзе самым лепшым у гісторыі. Гэта гарантаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі хакея, членам Выканкама МАК Рэне Фазелем. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь сур'ёзна рыхтавалася. Створана ўся неабходная спартыўная і транспартная інфраструктура. Таксама Аляксандр Лукашэнка падзякаваў Рэне Фазелю за мужнасць і падтрымку ідэі правядзення чэмпіянату ў Мінску, нягледзячы на крытыку, што гучала часам.

Рэне Фазель у якасці падарунка паднёс Аляксандру Лукашэнку, заўзятаму аматару хакея, калекцыйныя шайбы Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульняў у Сочы.