Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым

8 июня 2017

Сёння пачаўся двухдзённы рабочы візіт Кіраўніка беларускай дзяржавы ў Казахстан. Некалькі гадзін таму прэзідэнцкі борт прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Астаны.

І ўжо сёння адразу пасля прылёту прайшлі перамовы Аляксандра Лукашэнкі з Нурсултанам Назарбаевым. Прэзідэнты цёпла сустрэліся і змаглі пагутарыць сам-насам. Беларусь і Казахстан партнёры даўнія і не толькі ў "еўразійскай пяцёрцы". Акрамя ўдзелу ў агульных інтэграцыйных праектах, у цэнтры ўвагі лідараў - двухбаковае ўзаемадзеянне. Улічваючы, што гэта сустрэча праходзіць перад адкрыццём "Экспа-2017", Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусі цікавы вопыт Казахстана па будаўніцтве выставачных павільёнаў для правядзення маштабнага міжнароднага форуму.

У Казахстане Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у саміце Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва. Мэта міжнароднага аб'яднання - прасоўванне ўсебаковага дыялогу паміж краінамі на еўразійскай прасторы і гарантаванне бяспекі. Тэрыторыі дзяржаў, што ўваходзяць або імкнуцца стаць удзельнікамі арганізацыі, - гэта 60 % Еўразіі, і амаль палова насельніцтва планеты, таму сёння Шанхайская арганізацыя супрацоўніцтва становіцца ўплывовай сілай. Аляксандр Лукашэнка выступіць на сустрэчы лідараў краін аб'яднання ў Астане. Беларусь у статусе назіральніка актыўна ўдзельнічае ў яго дзейнасці. Кіраўнік дзяржавы агучыць пазіцыю беларускага боку па развіцці арганізацыі, у тым ліку яе эканамічнага вымярэння. Таксама Прэзідэнт Беларусі прыме ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця міжнароднай выставы "Экспа-2017". Нагадаем, там будзе працаваць і беларускі павільён, дзе будуць прадэманстраваны дасягненні, якімі ганарыцца наша краіна.

Вялікі рэпартаж з Астаны зараз рыхтуюць нашы карэспандэнты. Глядзіце яго сёння ў "Панараме".



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя