Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Следчага камітэта

12 января 2017

Рэфармаванне судова-следчай сістэмы і рэзанансныя крымінальныя справы на кантролі ў Кіраўніка дзяржавы. Пра гэта сёння ішла размова на рабочай сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Следчага камітэта Іванам Наскевічам.

Як падкрэсліў беларускі лідар, пытанне эфектыўнасці і выразнага размеркавання абавязкаў і адказнасці - ключавое і праймае ўсю сістэму правасуддзя - аж да Вярхоўнага суда. Менавіта гэтаму будзе прысвечана комплексная нарада на вышэйшым узроўні па выніках працы праваахоўнікаў і судовай сістэмы за мінулы год.

Аляксандр Лукашэнка таксама пацікавіўся вынікамі расследавання найболей рэзанансных крымінальных спраў. У цэлым, судзячы па дакладзе кіраўніка Следчага камітэта, мінулы год адзначаны паніжэннем крымінагеннасці. На высокім узроўні арганізаваная прафілактыка і аптымізацыя следства, уключаючы тэхнічны складальнік. Падрабязнасці сустрэчы - у нашым наступным выпуску.