Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з старшынёй праўлення Ашчадбанка Расіі Германам Грэфам

13 сентября 2013

Сёння Ашчадбанк Расіі адзначае 90-гадовы юбілей, а разам з ім і яго беларуская дачка БПС-Ашчадбанк. У Мінск Герман Грэф прыляцеў павіншаваць беларускі калектыў і абмеркаваць з кіраўніцтвам краіны будучыя праекты. У тым, што іх адметнай рысай будзе маштабнасць, сумнявацца не прыходзіцца. За апошнія тры гады Ашчадбанк інвестыраваў у эканоміку Беларусі 14 мільярдаў долараў. Тры з іх толькі за 8 месяцаў гэтага года.


Падчас сустрэчы гаварылі не толькі аб фінансах. Герман Грэф пацвердзіў зацікаўленасць Ашчадбанка працаваць і ў прамысловым сектары Беларусі.