Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса

23 апреля 2014

Такім чынам, стратэгія развіцця краіны вызначаная. Напярэдадні прагучала пасланне Прэзідэнта да беларускага народа і Нацыянальнага сходу - гутарка закранула ўсе без выключэння актуальныя і гучныя тэмы. Сітуацыя ў эканоміцы, сацыяльная сфера, барацьба з карупцыяй, міжнароднае ўзаемадзеянне. Кіраўнік дзяржавы, у тым ліку, гаворыць аб неабходнасці пошуку новых рынкаў збыту і пашырэнні геаграфіі продажаў. І вось ужо сёння словы падмацоўваюцца справай. У Мінску гучыць наш азіяцкі вектар супрацоўніцтва.


Спачатку Беларусь і Лаос. Аб тым, што краіны павінны развіваць гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне, Кіраўнік дзяржавы заяўляе на сустрэчы са старшынёй Нацыянальнага сходу Лаоса Пані Ятхату. Пакуль тавараабарот не адпавядае патэнцыялу. Летась ён склаў каля паўмільёна долараў. Але перспектывы развіцця ёсць. Летась упершыню ў гісторыі двухбаковых адносін адбыўся візіт прэзідэнта Лаоса Цюмалі Сайнясана ў Мінск. Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, з гэтага візіту пачаўся новы сур'ёзны этап супрацоўніцтва Беларусі і Лаоса.


Сённяшні Лаос - краіна аграрная, у якой, да таго ж, найбуйнейшыя запасы медзі, волава і золата. Менавіта таму Лаос зацікаўлены ў нашай сельскагаспадарчай, аўтамабільнай і кар'ернай тэхніцы. Акрамя таго, зараз ідуць перамовы па стварэнні ў сталіцы Лаоса сумесных прадпрыемстваў па вытворчасці дзіцячага харчавання і лекаў.