Аляксандр Лукашэнка сустрэўся са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі

18 июля 2016

Захаваць мір і спакой у нашай краіне чаго б гэта ні каштавала. Пра гэта як пра галоўную задачу з улікам знешняга становішча сёння заявіў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы са старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Валерыем Вакульчыкам. Сітуацыя ў свеце, асабліва ў апошнія дні, напружаная: сусветныя СМІ паведамляюць пра новыя тэракты і сутыкненні. З улікам такіх падзей гаворка ішла пра пытанні бяспекі.

Валерый Вакульчык далажыў Прэзідэнту, што ў цэлым сітуацыя ў Беларусі застаецца стабільнай і спакойнай, таксама з улікам парламенцкай выбарчай кампаніі, якая зараз праходзіць. Старшыня КДБ адзначыў, што ведамства актыўна ўзаемадзейнічае са спецслужбамі як краін СНД, так і Заходняй Еўропы па лініі процідзеяння тэрарызму.

Прэзідэнт і кіраўнік КДБ абмеркавалі і крымінальныя справы асаблівай важнасці, якія знаходзяцца на кантролі і расследаванні Камітэта дзяржбяспекі.

Валерый Вакульчык сёння назваў і суму шкоды па рэзананснай крымінальнай справе ў дачыненні да бізнесмена Юрыя Чыжа. Яна складае каля 12 мільёнаў долараў.