Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Ватыкана ў Беларусі

4 декабря 2015

Сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Ватыкана. Апостальскі нунцый Клаўдзіа Гуджэроці завяршае сваю дыпламатычную місію ў Беларусі. Кіраўнік дзяржавы падзякаваў архіепіскапу за самаадданае служэнне ў Беларусі. Як падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка, наша краіна працягне палітыку наладжвання самых цесных адносін з Ватыканам. За час чатырохгадовай місіі Клаўдзіа Гуджэроці ў Беларусі прызначаныя новыя епіскапы, пачалося будаўніцтва апостальскай нунцыятуры ў Мінску. Пасланец святога прастола ўдзельнічаў у дзяржаўных святах, вырашаў палітычныя пытанні.

Новая місія Клаўдзіа Гуджэроці - служэнне ў якасці апостальскага нунцыя ва Украіне. У нашай краіне іерарх прабудзе да сярэдзіны снежня. 12 снежня ў Архікафедральным саборы Прасвятой Дзевы Марыі адбудзецца святая імша з удзелам архіепіскапа, а таксама беларускіх епіскапаў, шматлікіх святароў і вернікаў розных канфесій.