Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом КНР у Беларусі

18 мая 2018

Стратэгія адносін Беларусі і Кітая, магчымыя праблемы развіцця індустрыяльнага парка "Вялікі камень" і падрыхтоўка да саміта Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва - такія тэмы сёння абмеркаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка з кіраўніком кітайскай дыпламатыі ў нашай краіне паслом Цуй Цімінам. Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што дыпламат - самы дасведчаны спецыяліст Кітая ў пытаннях двухбаковых адносін, і яго пазіцыя вельмі важная для рэальнага напаўнення адносін і падрыхтоўкі сустрэч на вышэйшым і высокім узроўнях. Таксама беларускі лідар падкрэсліў стратэгічны характар супрацоўніцтва з КНР і гатовасць шчыра абмяркоўваць любыя пытанні.