Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з паслом Германіі. Петэр Дэтмар завяршае сваю дыпламатычную місію

13 мая 2019

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка станоўча ацэньвае ўклад Германіі ў нармалізацыю адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам. Наконт гэтага ішла размова сёння ў Палацы Незалежнасці на сустрэчы з паслом гэтай краіны. Петэр Дэтмар завяршае сваю дыпламатычную місію. Гэта нагода акінуць поглядам двухбаковыя адносіны і ў эканоміцы, і ў палітыцы. Германія ўваходзіць у пяцёрку нашых ключавых партнёраў. За апошнія гады сапраўды намеціўся пад'ём у галіне эканамічнага супрацоўніцтва Мінска і Берліна. Прыкметна павялічыліся інвестыцыі з Германіі ў беларускую эканоміку. Так, у нашай краіне зарэгістравана больш за 300 прадпрыемстваў з удзелам германскага капіталу.