Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам

15 октября 2018

Адкрыты дыялог аб міры і бяспецы ў Мінску. Аляксандр Лукашэнка сёння пагутарыў з Патрыярхам Маскоўскім і ўсяе Русі Кірылам.

Урачыстая сустрэча кіраўніка Рускай Праваслаўнай Царквы прайшла ў холе Палаца Незалежнасці. Свяцейшы Патрыярх трэці дзень у Беларусі. За гэты час ён ужо правёў набажэнства і чын вялікага асвячэння храма-помніка ў гонар Усіх Святых. Беларускі лідар цёпла вітаў госця, для якога гэта ўжо пяты Першасвяціцельскі візіт у нашу краіну.

У размове з Патрыярхам Аляксандр Лукашэнка зрабіў акцэнт на важнасці адзінства ў царкве. А ў складаныя моманты Мінск заўсёды гатовы даць магчымасць дыялогу і палітыкам, і духавенству.

Найважнейшыя тэмы духоўнасці і маралі грамадства абмяркуюць сёння ў Мінску на Свяшчэнным Сінодзе Рускай Праваслаўнай Царквы, у гэтыя хвіліны беларускі лідар сустракаецца з яго прадстаўнікамі. Нагадаем, сам візіт Патрыярха Кірыла прымеркаваны да святкавання круглай гадавіны агульнай хрысціянскай гісторыі - 1030-годдзя Хрышчэння Русі.