Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з новым старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі

24 марта 2016

На гэтую пасаду ў лютым быў прызначаны экс-прэм'ер Арменіі Тыгран Саркісян. Сёлета еўразійская інтэграцыя адзначыла першы дзень нараджэння. На працягу 2015-га пад старшынствам Беларусі быў сфарміраваны агульны рынак са свабодным перамяшчэннем тавараў, працоўнай сілы і капіталаў. Амаль палова рынку паслуг Еўразійскага эканамічнага саюза ўжо працуе па адзіных правілах. Як падкрэсліў сёння Аляксандр Лукашэнка, удзельнічаючы ў Еўразійскім саюзе, Беларусь паслядоўна і настойліва выступае за здыманне ўсіх бар'ераў, якія яшчэ застаюцца ва ўзаемным гандлі.

Сёння дзяржавамі - удзельнікамі ЕАЭС з'яўляюцца Беларусь, Расія, Казахстан, Арменія і Кыргызстан. Еўразійскі саюз - адно з найбуйнейшых у свеце эканамічных фарміраванняў з насельніцтвам больш як 180 мільёнаў чалавек. Ужо паступіла некалькі дзясяткаў заявак ад замежных дзяржаў аб спрашчэнні эканамічных адносін з ЕАЭС. Асобна ідзе і злучэнне Еўразійскага альянса з глабальнай кітайскай ініцыятывай "Эканамічны пояс Шаўковага шляху".

І сёння ж са старшынёй калегіі ЕЭК сустрэўся прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Тыгран Саркісян распавёў яшчэ аб некалькіх праектах у рамках ЕАЭС. У прыватнасці, калегія будзе каапераваць еўразійскую пяцёрку ў адзіную інфармацыйную прастору, што павысіць эфектыўнасць і канкурэнтаздольнасць у галінах народнай гаспадаркі.

Са старшынёй калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі правёў сустрэчу і кіраўнік Савета Рэспублікі Міхаіл Мясніковіч. Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння ў рамках еўразійскай інтэграцыі.