Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міністрам унутраных спраў Ігарам Шуневічам

16 июня 2016

Літаральна тыдзень застаецца да найважнейшай грамадска-палітычнай падзеі года - Усебеларускага народнага сходу. Удзельнікамі народнага форуму стануць дзве з паловай тысячы чалавек. Як далажыў Ігар Шуневіч, усе падраздзяленні органаў унутраных спраў гатовы да гарантавання грамадскага парадку і бяспекі дэлегатаў. 

Міністр унутраных спраў расказаў Прэзідэнту і аб плане падрыхтоўкі святкавання стагадовага юбілею беларускай міліцыі ў наступным годзе. Кіраўнік дзяржавы адобрыў усе прапановы.