Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым

17 июня 2014

Беларусь і Расія плануюць правесці пасяджэнне саюзнага Савета Міністраў у пачатку восені. Пра гэта ўчора гаварыў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка з міністрам замежных спраў Расіі Сяргеем Лаўровым. Асноўная мэта пасяджэння Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы - вырашыць некаторыя праблемныя пытанні, якія могуць паўстаць пасля падпісання дагавора аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза.


Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што паміж дзвюма краінамі няма ніякіх праблем ва ўзаемаадносінах - ні на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў, ні на ўзроўні міністэрстваў замежных спраў.

Учора кіраўнік расійскага знешнепалітычнага ведамства сустрэўся таксама з міністрам замежных спраў Беларусі Уладзімірам Макеем. Дыпламаты абмеркавалі пытанні двухбаковага партнёрства, супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях. Найбольшая ўвага была нададзена працэсам інтэграцыі на постсавецкай прасторы.