Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міхаілам Мясніковічам

27 февраля 2020
Ініцыятывы Мінска ў год старшынства ў Еўразійскім эканамічным саюзе, ліквідацыя  бар'ераў у аб'яднанні, рэальная эканамічная інтэграцыя і беларуска-расійскія адносіны. Наконт гэтага сёння ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта і кіраўніка калегі Еўразійскай эканамічнай камісіі. Міхаіл Мясніковіч заняў гэтую пасаду 1 лютага. Гэтае прызначэнне супала з годам старшынства Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе. Паскарэнне стварэння адзіных рынкаў, агульная палітыка ў сферах прамысловасці, АПК, энергетыкі, транспарту, а яшчэ ўзмацненне наднацыянальнай кампетэнцыі Еўразійскай эканамічнай камісіі - гэта толькі частка ініцыятыў, якія Беларусь будзе настойліва прасоўваць у год свайго старшынства. Бо ўнутры саюза па-ранейшаму існуюць рознагалоссі, на сённяшні дзень гэта 66 перашкод: выняццяў, абмежаванняў і бар'ераў.


Беларусь прапануе свой варыянт стратэгіі еўразійскай інтэграцыі да 2025 года

У маі ў Мінску пройдзе Еўразійскі эканамічны форум. Тады ж плануюць падпісаць стратэгію эканамічнай інтэграцыі да 2025 года. Аляксандр Лукашэнка лічыць, што Мінск павінен прапанаваць сур'ёзны варыянт без усялякіх агаворак.  Наш Прэзідэнт прынцыповы: работу па стварэнні агульных рынкаў у ЕАЭС трэба праводзіць паэтапна, не чакаючы ўмоўленага 2025 года.