Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Міхаілам Гуцэрыевым

9 июля 2019

Сёння Прэзідэнт сустрэўся са старшынёй савета дырэктараў кампаніі "Слаўкалій" Міхаілам Гуцэрыевым. Пад патранатам расійскага бізнесмена ў краіне ажыццяўляюцца некалькі дабрачынных праектаў - узвядзенне храма, школы. Але галоўнае стварэнне інвестара ў нашай краіне - будаўніцтва Нежынскага горна-ўзбагачальнага камбіната ў Мінскай вобласці. Падобны нацыянальны праект здзяйсняецца і ў Петрыкаве. Беларусь ужо зараз з'яўляецца адным з лідараў у вытворчасці і рэалізацыі калійных угнаенняў. Але з уводам гэтых аб'ектаў умацуе пазіцыі! Так што важна разумець стратэгію дзеянняў на калійным рынку.

Нежынскі горна-ўзбагачальны на базе Старобінскага радовішча калійных соляў будзе другім прадпрыемствам у Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў. Яго магутнасць складзе да двух мільёнаў тон хларыду калію за год. Інвестыцыйны праект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, узбагачальнай фабрыкі, а таксама газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры.