Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Выканаўчым сакратаром СНД Сяргеем Лебедзевым

5 мая 2014
Бакі абмеркавалі падрыхтоўку да пасяджэння Савета кіраўнікоў дзяржаў, якое запланавана на кастрычнік у Мінску. Напярэдадні гэтай сустрэчы адбудзецца і традыцыйны саміт міністраў замежных спраў. На правах гаспадыні ў СНД Беларусь выступае другі год запар. На гэты раз замест Украіны, якая адмовілася ад старшынства ў Садружнасці. Кіраўнік беларускай дзяржавы запэўніў Сяргея Лебедева ў тым, што Беларусь у поўнай меры выканае ўсе ўзятыя на сябе абавязацельствы. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка лічыць недапушчальным разбураць СНД.
Аляксандр Лукашэнка, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь: Скажам адкрыта, мы перажываем няпросты перыяд. Але як я часта гавару, няма тых перашкод, якія бальшавікі не бралі. Таму мы таксама справімся з гэтымі праблемамі. Але разбураць, няхай нават не зусім такую, якую б мы хацелі, Садружнасць, да якой мы імкнемся, тым не менш нельга. Таму мы з Вамі прынялі рашэнне, што СНД была, ёсць і будзе, што мы павінны працаваць, і рашэнне наконт таго, што калі па пэўных прычынах Украіна не зможа старшынстваваць сёлета ў Садружнасці, мы возьмем на сябе гэтую адказнасць як дзяржава, дзе размешчана штаб-кватэра Садружнасці. Я хацеў бы, каб Вы расказалі мне пра апошнія падзеі па падрыхтоўцы пасяджэння на вышэйшым узроўні. Я так планую, у кастрычніку мы збяромся на Савет кіраўнікоў дзяржаў. Але да гэтага і кіраўнікі ўрадаў, і іншыя ведамствы павінны правесці свае мерапрыемствы і падрыхтаваць гэты савет, каб ён быў эфектыўным і выніковым. Таму вось гэта мяне больш за ўсё цікавіць. І калі дзесьці трэба нам падключацца, мы гатовыя гэта зрабіць.
Сяргей Лебедзеў, Выканаўчы сакратар СНД: Я ведаю, што Вы ўжо ў курсе, і мае размовы з Вамі нядаўна ў Мінску пацвярджаюць, што старшыня Савета кіраўнікоў дзяржаў, якім Вы зараз з'яўляецеся, ведае сітуацыю падрабязна. Я ў гэтай сувязі хацеў бы выказаць Вам шчырую ўдзячнасць за гатоўнасць ізноў - другі раз запар за два гады - прыняць старшынства ў СНД і правесці на беларускай зямлі шэраг важных форумаў, якія першапачаткова планавала правесці на Украіне. Вы вельмі хутка падхапілі сцяг СНД. Дзякуй Вам вялікі і мне імпануюць Вашы словы, калі Вы сказалі, што па-іншаму і быць не магло. Паколькі і штаб-кватэра Выканкама ў Мінску, кватэра СНД. І зараз у мяне глыбокая ўпэўненасць, і не толькі ў мяне, і ў дзяржавах, у тым, што старшынства Беларусі другі год запар пройдзе дастаткова паспяхова.
Сяргей Лебедзеў таксама праінфармаваў Прэзідэнта наконт мерапрыемстваў, якія будуць папярэднічаць саміту. Адно з першых - сустрэча кіраўнікоў урадаў Садружнасці 30 мая ў Мінску. Парадак дня ўключае 20 пытанняў. Гэта і ўмацаванне інавацыйнага супрацоўніцтва, і ўзаемадзеянне ў гуманітарнай і адукацыйнай сферах. Сяргей Лебедзеў перакананы: гэтая падзея ўнясе значны ўклад ва ўмацаванне інтэграцыйнага супрацоўніцтва СНД.
Сяргей Лебедзеў, Выканаўчы сакратар СНД: Мінулы год старшынства Беларусі ў СНД паказаў актыўны і зацікаўлены ўдзел усіх структур улады, грамадзян Беларусі ў інтэграцыйным супрацоўніцтве. Першыя крокі ўжо ў новым старшынстве сёлета паказваюць, што многія мерапрыемствы, якія запланаваныя сёлета ў інтэграцыйным узаемадзеянні, форумы і канферэнцыі, будуць праведзеныя і паслужаць далейшаму ўмацаванню інтэграцыйнага супрацоўніцтва. Падчас размоў, зразумела, абмяркоўвалася з Прэзідэнтам сітуацыя ў СНД, якая, трэба прызнаць, не вельмі простая. Мы з трывогай і заклапочанасцю гаварылі пра развіццё падзей ва Украіне. Гэта наш партнёр, звязаны з намі, іншымі краінамі Садружнасці, мільёнамі сувязяў эканамічных, гуманітарных, людскіх. Таму ўсе дзяржавы Садружнасці за хутчэйшую стабілізацыю сітуацыі ва Украіне, за дасягненне міру і згоды ва ўкраінскім грамадстве. І гэта б адпавядала інтарэсам не толькі ўкраінскага народа, але і інтарэсам усіх краін СНД.
Сёлета ў рамках старшынства Беларусі ў СНД адбудзецца шэраг форумаў і канферэнцый. Плануецца з'езд настаўнікаў краін Садружнасці. Акрамя таго, прадстаўнікі СНД возьмуць удзел у серыі мерапрыемстваў, прысвечаных 70-годдзю Вялікай Перамогі.