Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам

27 ноября 2014

Кіраўніка дзяржавы засмучаюць паводзіны Расіі ў дачыненні да абмежавання паставак беларускай прадукцыі. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Санкт-Пецярбурга Георгіем Палтаўчанкам.


Нагадаем, на гэтым тыдні Рассельгаснагляд увёў забарону на пастаўкі мяса-малочнай прадукцыі шэрагу беларускіх прадпрыемстваў. Прычынай сталі нібыта выяўленыя неадпаведнасці якасці беларускай прадукцыі нормам і патрабаванням, якія прадугледжвае заканадаўства Расіі.


Але гэтым забароненыя меры не абмежаваліся і вось ужо новая ініцыятыва Рассельгаснагляду - з 30 лістапада ўвесці забарону на транзіт прадукцыі з Беларусі ў Казахстан і трэція краіны. Гэта ўжо не першы выпадак, калі Беларусі прыходзіцца здымаць з сябе абвінавачанні, якія час ад часу прад'яўляе Расія, калі размова заходзіць аб пастаўках прадукцыі з краін, якія трапілі пад расійскае эмбарга.


Сёння Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Пецярбурга выказаў пазіцыю Беларусі. Прэзідэнт запэўніў, што не стане цярпець ушчамленне інтарэсаў сваёй краіны і прапанаваў Расіі не страчваць плячо адна адной. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь імкнецца дапамагчы збіць цэны на тавары ў Расіі, прапаноўваючы таннейшую беларускую прадукцыю. Ён параіў расійскаму боку разабрацца ў сітуацыі.


Звяртаючыся да пытання супрацоўніцтва з Паўночнай сталіцай Расіі, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што адносіны з гэтым рэгіёнам могуць служыць прыкладам для многіх. Па выніках мінулага года тавараабарот склаў 1 мільярд 900 мільёнаў долараў, а сёлета плануецца выйсці на аб'ём гандлю ў 2 мільярды долараў. Актыўна развіваецца і гуманітарнае ўзаемадзеянне. Асаблівае месца ў сённяшняй сустрэчы заняла тэма агульнай гістарычнай памяці і Вялікай Перамогі.


І яшчэ адно знакавае месца наведаў губернатар Санкт-Пецярбурга. Каб ушанаваць памяць воінаў-вызваліцеляў, Георгій Палтаўчанка пабываў на плошчы Перамогі ў Мінску і ўсклаў вянок да абеліска загінуўшым героям.