Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з губернатарам Арэнбургскай вобласці

23 марта 2015

Беларусь і Расія ў рэгіянальным узаемадзеянні павінны актыўна шукаць новыя сферы судакранання. Пра гэта заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з губернатарам Арэнбургскай вобласці Юрыем Бергам. Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што цяперашні візіт дэлегацыі расійскага рэгіёна дасць яшчэ адзін імпульс развіццю ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Прэзідэнт звярнуў увагу на тое, што ў 2013 у гандлі быў дасягнуты вельмі добры вынік: узаемны тавараабарот перавысіў мільярд долараў. Аднак летась ён скараціўся ўдвая. На думку Аляксандра Лукашэнкі, такая сітуацыя патрабуе прыняцця аператыўных мер па аднаўленні станоўчай дынамікі двухбаковых адносін.