Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам

9 июля 2019

Ад глабальнага саюзнага будаўніцтва да канкрэтных праблемных пытанняў беларуска-расійскага супрацоўніцтва. Наконт гэтага ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі з Дзяржсакратаром Саюзнай дзяржавы Рыгорам Рапотам.

У рамках дыскусій па паглыбленні інтэграцыі паміж Беларуссю і Расіяй створана сумесная міжурадавая група. Яна працуе над тым, каб знайсці развязкі па адчувальных для краін пытаннях і выйсці на праграму дзеянняў па напаўненні дагавора аб саюзным будаўніцтве. Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што пакуль ідзе "незразумелае тармажэнне". Гэта пры тым, што ўжо на наступным тыдні запланавана сустрэча лідараў Беларусі і Расіі ў Санкт-Пецярбургу. Кіраўнік нашай дзяржавы зазначыў, што пры вырашэнні стратэгічных пытанняў важна не забываць аб бягучых тэмах двухбаковага парадку дня: ад паставак беларускага харчавання, якое перыядычна не пускаюць на расійскі рынак, да магчымасці свабоднага ўдзелу ў дзяржзакупках, цяжкасцяў прамысловай кааперацыі і наступстваў падатковага манеўру для Беларусі.