Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Раскосмасу Дзмітрыем Рагозіным

22 января 2020
Таксама ў цэнтры ўвагі Кіраўніка дзяржавы напярэдадні былі праекты ў космасе. Будучыя і цяперашнія праграмы Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з кіраўніком Раскосмасу Дзмітрыем Рагозіным. Лічбавае абсталяванне, аптычныя элементы для спадарожнікаў і сістэма зандзіравання Зямлі - усё гэта агульны комплекс дзвюх краін. Сярод яркіх прыкладаў - кампанія "Пеленг". Увогуле тэма актуальная і наглядна паказвае: касмічныя праграмы - гэта не толькі пра навуку, але і заробак. Так,  наша сістэма маніторынгу прынесла 80 мільёнаў долараў. Абмеркавалі бакі і ўдзел беларускіх спецыялістаў ва ўзвядзенні аб'ектаў на касмадроме Усходні. Ён знаходзіцца ў Амурскай вобласці Расіі. Нагадаем, што беларускі спадарожнік перасякае прасторы арбіты  з 2012 года. Дарэчы,  размова атрымалася настолькі важнай і насычанай, што Прэзідэнт і Дзмітрый Рагозін гаварылі дзве з паловай гадзіны замест сарака запланаваных хвілін.