Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Акадэміі навук

13 августа 2015

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Акадэміі навук Уладзімірам Гусаковым. Аптымізацыя, удасканаленне навуковай сферы - праграма на найбліжэйшыя 5 гадоў - падчас размовы гэтыя тэмы сталі ключавымі. Ужо вызначана, прыярытэтамі беларускай навукі на пяцігодку стануць энергетыка, бія-, нана- і медтэхналогіі. Аляксандр Лукашэнка чарговы раз падкрэсліў: навуковыя даследаванні павінны прыносіць краіне рэальны эканамічны эфект.

Сённяшняя сустрэча Прэзідэнта з кіраўніком Акадэміі навук - толькі пачатак грунтоўнага дыялогу аб будучыні інтэлектуальнага патэнцыялу краіны. У найбліжэйшы час Аляксандр Лукашэнка мае намер сустрэцца з навукоўцамі і даследчыкамі. Усе прапановы, у тым ліку праблемныя пытанні, Прэзідэнт гатовы выслухаць на тэматычнай нарадзе.