Выкананне даручэнняў Прэзідэнта і работа са зваротамі грамадзян, падрыхтоўка да Паслання і да важных палітычных кампаній. Гэтыя тэмы сёння сталі асноўнымі на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з Кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Наталляй Качанавай. Галоўны акцэнт - на разглядзе пытанняў і зваротаў беларусаў, у прыватнасці, тых, што паступілі напярэдадні "Вялікай размовы з Прэзідэнтам" (такіх каля 3 тысяч). Ні адзін запыт не павінен застацца без увагі. Зрэшты, шырокая грамадская ўвага ў найбліжэйшыя гады будзе прыкавана і да палітычных кампаній. Наперадзе сур'ёзны перыяд падрыхтоўкі да выбараў.
Яшчэ адна найбліжэйшая важная падзея - Пасланне Прэзідэнта народу і парламенту. Сёння ў Палацы Незалежнасці абмеркавалі падрыхтоўку да гэтага традыцыйнага звароту Кіраўніка дзяржавы.
Работа са зваротамі грамадзян, падрыхтоўка да Паслання i выбараў. Прэзідэнт сустрэўся з Наталляй Качанавай
14 марта 2019













