Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі

16 ноября 2018

Сёння Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі. Гэтымі днямі ён наведвае Мінск. Гутарка з палітыкам атрымалася вельмі шчырай і душэўнай. Гунтыс Улманіс прызнаўся, што заўсёды з цеплынёй успамінае аб сустрэчах з беларускім Прэзідэнтам і не мог выпусціць магчымасць пагутарыць гэтым разам. У гутарцы госць нагадаў, што Прэзідэнта Беларусі чакаюць у Рызе.

Абмеркавалі самыя розныя тэмы, былі адзначаныя цесныя кантакты паміж грамадзянамі нашых краін. Гунтыс Улманіс знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Латвіі, якое будзе адзначацца 18 лістапада.