Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Харватыі Сцяпанам Месічам

8 октября 2019

У Мінску працягвае работу міжнародная канферэнцыя "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю прорвы". У ёй сёння прыняў удзел і Прэзідэнт Беларусі. На думку Аляксандра Лукашэнкі, градус недаверу і канфрантацыі паміж усходам і захадам ужо дасягнуў мяжы. Але галоўным для еўрапейскага рэгіёна гарачым пунктам застаецца ўсход Украіны. Вайна на Данбасе забрала жыцці больш як 10 тысяч чалавек, і зараз канфлікт спрабуюць выкарыстаць у сваіх інтарэсах розныя палітычныя сілы і нават дзяржавы. Пазіцыя ж Беларусі прадыктавана самім жыццём,  адзначыў Прэзідэнт і прывёў як  прыклад сітуацыю з бежанцамі.

У гэтыя хвіліны канферэнцыя працягваецца, у рабоце форуму бяруць удзел сотні экспертаў  з больш чым 60 дзяржаў, у тым ліку і самыя высокапастаўленыя госці. Сёння ж Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Харватыі Сцяпанам Месічам. Палітыкі абмеркавалі гістарычныя моманты развіцця краін Балканскага паўвострава і пытанні, звязаныя з умацаваннем бяспекі.