Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі

18 октября 2017

Каардынацыя і абарона інтарэсаў абмяркоўвалася напярэдадні на сустрэчы Прэзідэнта Беларусі з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі. Больш за год яе ўзначальвае Сяргей Нарышкін. Ён займаў розныя высокія пасады ва ўрадзе і адміністрацыі прэзідэнта суседняй краіны. Аляксандр Лукашэнка адзначыў уклад Сяргея Нарышкіна ў развіццё саюзных адносін. На сустрэчы гаварылі і аб супрацоўніцтве па лініі разведслужбаў.

У Мінску напярэдадні прайшло сумеснае пасяджэнне калегій Камітэта дзяржбяспекі Беларусі і Службы знешняй разведкі Расіі. Гэта ўнікальны фармат узаемадзеяння дзвюх спецслужб. Такога ў Расіі няма ні з адной іншай краінай, што гаворыць аб даверанасці адносін.