Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі

17 октября 2017

Пытанні каардынацыі і абароны інтарэсаў дзяржаў. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дырэктарам Службы знешняй разведкі Расіі.

Больш за год яе ўзначальвае Сяргей Нарышкін. Ён займаў розныя высокія пасады ва ўрадзе і адміністрацыі прэзідэнта суседняй краіны. Перш працаваў на пасадзе старшыні Дзярждумы Федэральнага сходу. Звяртаючыся да Сяргея Нарышкіна, Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў яго ўклад у развіццё саюзных адносін паміж краінамі на ранейшай працы. Сёння жа ў цэнтры ўвагі пытанні супрацоўніцтва па лініі разведвальных службаў.

Служба, якой кіруе Нарышкін, актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі знешняй палітыкі Расіі. Структура нацэленая на павышэнне абароннага патэнцыялу. Адсочванне працэсаў, якія могуць нанесці шкоду краіне і яе развіццю. Служба знешняй разведкі падпарадкоўваецца прэзідэнту Расіі.