Развіццё гандлю і новыя праекты паміж Беларуссю і Іркуцкай вобласцю абмяркоўвалі сёння ў Палацы Незалежнасці. Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з дэлегацыяй гэтага расійскага рэгіёна, якая прыбыла ў Мінск на чале з губернатарам Сяргеем Леўчанкам. З гэтай вобласцю нашу краіну злучаюць даўнія і надзейныя партнёрскія сувязі. Расце тавараабарот - гэтая пазітыўная тэндэнцыя характэрная і ў цэлым для беларуска-расійскага гандлю. Перспектыву супрацоўніцтва з Іркуцкам бачаць у дрэваапрацоўцы і сельскай гаспадарцы. Беларусь гатовая дапамагчы ў засваенні Сібіры тэхнікай і спецыялістамі.
Аб развіцці адносін, у тым ліку эканамічных, ішла размова на сустрэчы Прэзідэнта з парламенцкай дэлегацыяй Егіпта. Арабская дзяржава для нас не толькі найважнейшы партнёр у Паўночнай Афрыцы, але і апорны пункт на ўсім кантыненце. У супрацоўніцтве з Каірам Мінск ідзе шляхам стварэння зборачных вытворчасцяў. Паміж краінамі дзейнічае дарожная карта, якая нацэленая на ўсебаковае развіццё агульнай эканомікі. У праграме візіту дэлегацыі - наведванне прадпрыемстваў і перамовы ў Акадэміі навук. У першай палове 2019 года наведаць Беларусь мае намер Прэзідэнт Егіпта.













