Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Дар'яй Домрачавай

11 сентября 2015

Падрыхтоўку фестывалю "Гонка легенд. Зоркі біятлона - за мір" Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка абмеркаваў з трохразовай алімпійскай чэмпіёнкай, Героем Беларусі Дар'яй Домрачавай. Сустрэча атрымалася па-сапраўднаму душэўнай, улічваючы цёплыя і сяброўскія адносіны Кіраўніка дзяржавы і каралевы сусветнага біятлона. Дар'я Домрачава падарыла Аляксандру Лукашэнку дакладную копію Вялікага хрустальнага глобуса, уладальніцай якога яна стала ў гэтым сезоне. Прэзідэнт цікавіўся падрыхтоўкай нацыянальнай зборнай да чарговага сезона, а таксама будучыняй беларускага біятлона.

Ужо ў гэтую суботу Раўбічы прымуць зорных гасцей. Свен Фішэр, Ларс Бергер, Рыка Грос - гэта далёка не ўвесь спіс легенд біятлона. Спаборніцтвы стануць іспытам і для спарткомплекса, які нядаўна перажыў рэканструкцыю. Білеты на марафон ужо купілі 5 000 чалавек. Трыбуны раскупленыя амаль цалкам. Усе ўтаргаваныя ад продажу сродкі пойдуць на будаўніцтва дзіцячага хоспіса.