Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з Аркадзем Дварковічам

15 июля 2014

Актуальныя пытанні беларуска-расійскай інтэграцыі абмяркоўваліся сёння падчас сустрэчы Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі і намесніка старшыні ўрада Расіі Аркадзя Дварковіча.


Расійская Федэрацыя з'яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Па выніках мінулага года тавараабарот паміж краінамі склаў 39 мільярдаў 700 мільёнаў долараў. У Беларусі працуе 2670 арганізацый з расійскім капіталам, у Расіі зарэгістравана 87 сумесных зборачных вытворчасцяў.