Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з кіраўніцтвам найбуйнейшых дзяржаўных СМІ

11 февраля 2020
Інфармацыйны суверэнітэт як атрыбут і права дзяржавы, фактар бяспекі і шанец не патануць у бурлівым свеце лжывых навін, маніпуляцый і постпраўды. Гэтыя і іншыя тэмы сёння ў цэнтры ўвагі Прэзідэнта. У Палацы Незалежнасці сабраліся кіраўнікі асноўных дзяржгульцоў на медыярынку. Абмяркоўваецца палітычная тактыка і стратэгія дзяржавы з пазіцыі сённяшняга моманту, калі без медыя публічная палітыка не працуе. А таксама ключавыя або, як назваў Прэзідэнт, жыццёвыя праблемы рэдакцый. Адзначым, што папярэднікам размовы  стала абнаўленне кіраўніцтва асноўных дзяржаўных СМІ два гады назад, прыняцце канцэпцыі інфабяспекі (ёй няма яшчэ і года), а таксама вялікія медыяпадзеі  з удзелам Прэзідэнта. На іх рэгулярна, у тым ліку з падачы саміх журналістаў, узнімалася праблематыка барацьбы за аб'ектыўнасць і нацыянальныя інтарэсы ў медыйным полі. Вострую танальнасць размовы  з першых жа хвілін задаў сам Кіраўнік дзяржавы.