Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з губернатарам Яраслаўскай вобласці

30 января 2014
На перамовах бакі плануюць абмеркаваць актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва, у тым ліку ў прамысловасці, сельскагаспадарчай, транспартнай і будаўнічай галінах, навуцы і адукацыі. А перад сустрэчай з Кіраўніком дзяржавы губернатар Сяргей Ястрабаў усклаў кветкі да манумента на плошчы Перамогі ў Мінску.

У праграме ў губернатара Яраслаўскай вобласці - наведванне заводаў МТЗ, МАЗ, Мінскага маторнага, ААТ Амкадор і Мінскай фабрыкі агародніны.