Аляксандр Лукашэнка сустракаецца з кіраўніком ЕБРР

18 февраля 2015

Кіраўнік Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця  з візітам у Мінску. У гэтыя хвіліны праходзіць сустрэча Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з Сумай Чакрабарці. А менш чым гадзіну таму высокі госць сустрэўся з кіраўніком беларускага МЗС. Падчас  размовы  бакі  абмеркавалі магчымае пашырэнне супрацоўніцтва. Сума Чакрабарці  задаволены рэалізацыяй сумесных з Беларуссю праектаў. А Уладзімір Макей адзначыў сур'ёзны рост фінансавання банкам праектаў у Беларусі на працягу апошніх гадоў.

Акрамя дзелавых сустрэч, Сума Чакрабарці плануе наведаць завод  кампаніі "Штадлер" у Фаніпалі. Гэты праект рэалізуецца пры ўдзеле Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця, які з'яўляецца буйным  інвестарам у эканоміку нашай краіны. Банк ужо выдзеліў больш  за паўтара мільярда еўра  на фінансаванне каля 70  праграм.