Аляксандр Лукашэнка ўручыў выбітным беларусам дзяржузнагароды за талент і працу

17 января 2020
Урачыстая цырымонія ў Палацы Незалежнасці атрымалася адметнай і запамінальнай. У звароце да гасцей наш Прэзідэнт гаварыў пра тое, што дзейнасць такіх таленавітых і неабыякавых да сваёй справы людзей натхняе на новыя здзяйсненні. 

Прызнанне заслуг на дзяржаўным узроўні - гэта, вядома, высокі давер. Атмасфера гэтага дня і першыя эмоцыі ўзнагароджаных - у Наталлі Брэвус. 

Удастоеныя дзяржузнагарод за працу і талент


Яшчэ да пачатку ўрачыстай часткі невялікая экскурсія па Палацы Незалежнасці для гасцей цырымоніі. Магчымасць натхніцца атмасферай і настроем. Тут усё зроблена беларусамі. Кожная зала - асобны сюжэт, кожнае фота - падзея, якая паўплывала на ход гісторыі краіны. Тут падумалася, ўсё ж гэта будавалі сваімі рукамі ўсе разам. 

Вольга Уронская ў кулуарах прызнаецца: калі пачула аб прысуджэнні звання заслужанай, расплакалася. За два дзясяткі гадоў Моладзевы тэатр эстрады стаў домам для артысткі і педагога. Усё на вачах, як ніхто разумее, што сілы на культуру, аднаўленне аб'ектаў сферы былі ўкладзеныя недарэмна. 

Людзі мастацтва, навукоўцы, спартсмены, педагогі, вайскоўцы. Усе сапраўдныя асы ў прафесіі! Аляксандр Лукашэнка так і сказаў: праца такіх таленавітых і неабыякавых да сваёй справы людзей натхняе ўсіх нас на новыя здзяйсненні. 

Дзякуй навукоўцам гучыць ад Прэзідэнта за тое, што яны сваімі даследаваннямі робяць уклад у тэхналагічную аснову Беларусі. Людзі мастацтва ствараюць тое, што завуць культурным набыткам і залатым фондам краіны. Атлеты сваімі перамогамі на міжнародных спаборніцтвах дазваляюць перажываць нам неймавернае пачуццё гонару. Праца педагогаў важная для выхавання маладога пакалення. Служба людзей у пагонах дазваляе нам з вамі пачувацца спакойна і бяспечна ў краіне. Усё гэта яны робяць з дня ў дзень! Цяжка? Вядома! Быць лідарам у сваёй сферы - вялікая адказнасць. 

Тыя, хто сёння ўдастоены ўзнагарод, працавалі не з думкай пра медалі і высокія званні. Проста з душой рабілі сваю работу. Вось і ўвесь сакрэт поспеху, прызнаваліся нам узнагароджаныя. Сама цырымонія стала пацверджаннем таго, што прафесіяналізм і адданасць сваёй справе заўсёды зазначаць на дзяржаўным узроўні. Бо з невялікіх дасягненняў кожнага ў канцы складаецца агульны поспех.