Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выбітным беларусам

21 декабря 2018

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка сёння ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды выбітным беларусам.

Да медалёў, ордэнаў і званняў прадстаўлены 42 чалавекі. Людзі культуры, навукі, журналісты - словам, тыя, хто многія гады адданы сваёй справе і дабіўся значных вынікаў. Для гасцей арганізавалі экскурсію па Палацы Незалежнасці. Сімвалічна, бо менавіта такія людзі ўносяць неацэнны ўклад у развіццё суверэннай і незалежнай Беларусі. Для сённяшніх трыумфатараў такая ўвага і, вядома, самі ўзнагароды - лепшы стымул для далейшых творчых і навуковых перамог.

Знакамітая прыма тэатра Янкі Купалы Зоя Белахвосцік стала народнай артысткай Беларусі, ордэн "За асабістую мужнасць" атрымаў Мікалай Мачанскі. Падчас палёту на Мі-2 загарэўся рухавік, і Мікалай Пятровіч адвёў палаючы верталёт ад жылых дамоў і пасадзіў яго. А рэктар Аграрна-тэхнічнага ўніверсітэта Іван Шыла зараз заслужаны дзеяч навукі. Асаблівыя словы віншавання і ў адрас супрацоўнікаў БелТА. Галоўнаму парталу навін краіны сёлета споўнілася сто гадоў. Ордэн Пашаны атрымала вядучы рэдактар Аліна Шрубок, а медаль "За працоўныя заслугі" - намеснік гендырэктара Марта Чвей.



Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя