Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды прадстаўнікам вядучых СМІ

14 января 2018

І яшчэ адна нагода парадавацца за нашых калегаў. Напярэдадні старога Новага года адбыўся традыцыйны прыём ад імя Прэзідэнта. На сустрэчы ў такім фармаце прадстаўнікі вядучых СМІ, творчай інтэлігенцыі, спартсмены і дзяржслужачыя могуць пагутарыць у сяброўскай нефармальнай абстаноўцы.

Тут жа Аляксандр Лукашэнка ўручыў і дзяржаўныя ўзнагароды. За шматгадовую плённую працу і вялікі асабісты ўклад у развіццё нацыянальнай журналістыкі, значныя дасягненні ў сферы культуры і мастацтва. Ордэнам Францыска Скарыны быў адзначаны дырэктар прадстаўніцтва тэлерадыёкампаніі "Мир" у Беларусі Уладзімір Пярцоў.

А загадчыца аддзела палітычных аглядальнікаў Агенцтва тэленавін Вольга Макей удастоеная медаля Францыска Скарыны.

Былі аб'яўленыя і падзякі за высокае прафесійнае майстэрства ў асвятленні важных падзей сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага жыцця краіны. Віншаванні на адрас намесніка галоўнага дырэктара АТН Сяргея Хамянтоўскага і намесніка начальніка аддзела спецпраектаў АТН Наталлі Ждановіч. Таксама былі адзначаныя нашы калегі з інфармацыйнага агенцтва БелТА і іншых тэлеканалаў.