Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям розных прафесій

2 декабря 2016

У інтэр'ерах Палаца Незалежнасці сёння адбылася адна з самых прыгожых і кранальных цырымоній.

Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды людзям розных прафесій. Яны развіваюць аграбізнес, ратуюць сотні жыццяў і адкрываюць таленты. У ганаровым спісе каля 40 чалавек. Гэта ўрачы, аграрыі, будаўнікі, вайскоўцы, педагогі, людзі мастацтва. Яны атрымалі ордэны і ганаровыя званні. Гэтая цырымонія - першае мерапрыемства па ўзнагароджанні лепшых з лепшых па выніках апошняга пяцігоддзя. Аляксандр Лукашэнка павіншаваў усіх з высокімі дзяржузнагародамі і пажадаў, каб яны паслужылі стымулам для далейшай дзейнасці на карысць Беларусі.

Самую шматлікую групу сярод узнагароджаных склалі прадстаўнікі сілавых структур - менавіта на іх плячах абароназдольнасць, а значыць, суверэнітэт і незалежнасць Беларусі. Усім прысутным Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за прафесіяналізм і забеспячэнне высокіх эканамічных паказчыкаў. Пасля цырымоніі гутарка працягнулася ў нефармальнай атмасферы.