Дзяржава высока шануе карпатлівую працу і высокія дасягненні ў любой сферы дзейнасці.
Аб гэтым сёння заявіў Прэзідэнт на цырымоніі ўручэння дзяржузнагарод у Палацы Незалежнасці. Напярэдадні Новага года медалёў і ордэнаў, а таксама ганаровых званняў удастоеныя больш за паўсотню прафесіяналаў сваёй справы. Гэта ратавальнікі, аграрыі, урачы, артысты, кіраўнікі прадпрыемстваў, супрацоўнікі падатковых органаў і Камітэта дзяржкантролю. За дасягненне высокіх вынікаў на летніх Алімпійскіх і Паралімпійскіх гульнях адзначаныя спартсмены і трэнеры.
Прэзідэнт шчыра павіншаваў усіх прысутных з надыходзячым Новым годам і Раством. Галоўнае пажаданне, каб высокая ацэнка іх заслуг прыносіла радасць напярэдадні святаў і стала стымулам для новых здзяйсненняў у будучыні. Для гасцей цырымоніі правялі экскурсію па Палацы Незалежнасці. Многія тут упершыню. Тым, хто ўдастоены высокіх дзяржузнагарод, паказалі гістарычныя залы, дзе праходзілі ў тым ліку і перамовы нармандскай чацвёркі. Кожны з прысутных імкнуўся зрабіць як мага больш фота ў гэты важны і памятны для сябе дзень.
Больш падрабязна аб цырымоніі, а таксама аб яе героях - у нашых наступных выпусках.













