Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржпрэміі навукоўцам, а перад цырымоніяй правёў вялікую размову аб навуцы

25 января 2022

Вялікая размова аб навуцы ў Палацы Незалежнасці. Прэзідэнт запрасіў на пасяджэнне-нараду дзве з паловай сотні навукоўцаў і экспертаў.

Вялікая размова аб навуцы ў Палацы Незалежнасці

Як адзначыў Аляксандр Лукашэнка, навука - падмурак дзяржаўнасці і важны драйвер айчыннай эканомікі. Сёння падстава для сустрэчы важкая - уручэнне дзяржаўных прэмій, дыпломаў акадэміка і члена-карэспандэнта навукоўцам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Дарэчы, яны прыбылі ў Палац Незалежнасці не з пустымі рукамі: Прэзідэнту паказалі шэраг праектаў, якраз удастоеных высокай ацэнкі.

Станцыя па водавычышчэнні, устаноўка для захоўвання органаў пры трансплантацыі, новыя метады дыягностыкі і лячэння анкалагічных захворванняў - вось толькі нямногія дасягненні беларускай навукі за апошнія гады. Дарэчы, навукоўцы больш чым паспяхова выконваюць даручэнне Аляксандра Лукашэнкі: Акадэмія навук навучылася зарабляць.

Эканамічныя паказчыкі НАН

Звяртаючыся да навукоўцаў, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: беларускай навуцы ёсць чым ганарыцца! Адна са стратэгічных задач для навукі і вытворчасці - стварэнне і шырокае ўкараненне тэхналогій.

Прэзідэнт уручыў дзяржпрэміі навукоўцам

Усяго ж Прэзідэнт уручыў 11 дзяржаўных прэмій, 19 званняў "правадзейны член Нацыянальнай акадэміі навук". Таксама 16 чалавек сталі членамі-карэспандэнтамі Нацыянальнай акадэміі навук. Разам з тым Аляксандр Лукашэнка адзначыў важнасць прыцягнення ў навуку маладых людзей, захавання і развіцця навуковых школ, стварэння дзіцячага тэхнапарка. Усё гэта - частка вялікай будучыні краіны, у тым ліку замацаванай у змяненнях і дапаўненнях Канстытуцыі Беларусі.