Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і пагоны старшаму афіцэрскаму складу Службы бяспекі Прэзідэнта

22 октября 2019

З пачуццём доўгу перад краінай і яе народам. Служба бяспекі Прэзідэнта Беларусі адзначае 25-годдзе. Напярэдадні свята дзяржузнагароды і пагоны вайскоўцам і афіцэрам уручыў Кіраўнік дзяржавы.

Служба бяспекі Прэзідэнта адзначае 25-годдзе

У Палацы Незалежнасці сёння сабраліся людзі, для якіх гарантаванне бяспекі - гэта прызванне. Звяртаючыся да прысутных у зале, Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што стваралі гэтае падраздзяленне амаль з нуля. І за чвэрць стагоддзя атрымалася ператварыць яго ў элітнае, абсталяванае самай сучаснай тэхнікай і - галоўнае - высакакласнымі спецыялістамі. Крытэрыі адбору супрацоўнікаў у рады Службы бяспекі самыя строгія, яны патрабуюць рознабаковай спецпадрыхтоўкі і псіхалагічнай устойлівасці. Конкурс у сярэднім - 1 з 10, пры тым што першапачаткова адбіраюць з лепшых. І гэта не дзіўна. Шмат у чым ад іх штодзённай працы залежыць прэстыж Беларусі. Бо СБП - гэта не толькі ахова Прэзідэнта. Гэтыя людзі гарантуюць бяспеку вышэйшых службовых асоб, замежных дэлегацый і кіраўнікоў замежных дзяржаў, якія прыязджаюць да нас, а таксама   беларусаў, напрыклад, на маштабных мерапрыемствах у горадзе. Беларускіх абаронцаў не раз прызнавалі  аднымі з лепшымі на міжнародных конкурсах целаахоўнікаў.

А. Лукашэнка ўручыў дзяржузнагароды і пагоны афіцэрам Службы бяспекі Прэзідэнта

Аляксандр Лукашэнка падзякаваў за службу ўсім дзеючым супрацоўнікам і ветэранам. Адзначыў лепшых з лепшых дзяржузнагародамі і ўручыў пагоны старшаму афіцэрскаму складу. Супрацоўнікі падраздзялення звычайна працуюць у рэжыме мінімальнай публічнасці. Большасць з іх маюць званні, але ўбачыць іх з пагонамі на службе вялікая рэдкасць. Дрэс-код не дазваляе. У гонар свята дзелавыя касцюмы яны змянілі на парадную форму. Нават нягледзячы на ўрачыстую атмасферу, спецыялісты гэтага падраздзялення ў поўнай баявой гатоўнасці кожную хвіліну.

Дзмітрый Шахраеў, начальнік Службы бяспекі Прэзідэнта Беларусі: "Выдатна разумеем, што наша служба напрамую асацыюецца з дзейнасцю Кіраўніка дзяржавы, таму ў нас няма шанцу на памылку. Паважаны Аляксандр Рыгоравіч, паверце, кожны вайсковец Службы бяспекі, ці  то радавы супрацоўнік або кіраўнік, будзе рабіць максімум намаганняў для таго, каб служба заставалася прыкладам у пытаннях выканання воінскага доўгу, у пытаннях вернасці воінскай прысязе, а таксама прыкладам у пытаннях якаснага і эфектыўнага выканання пастаўленых задач. Служым Прэзідэнту Айчыны!"

Прэзідэнту Беларусі ўручылі юбілейны медаль

Аляксандр Лукашэнка выказаў перакананасць, што рэальныя арыенціры для кожнага з  прысутных у зале - доўг, гонар, Айчына. Гэта словы, размешчаныя на сцягу Службы бяспекі. Да 25-годдзя стварэння падраздзялення заснаваны юбілейны медаль. Сёння напярэдадні свята яго ўручылі і Прэзідэнту.