Аляксандр Лукашэнка ўручыў дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесараў

24 марта 2015

Пачнём сёння з падзеі, якая мае асобае значэнне для ўсіх навукоўцаў. Кіраўнік беларускай дзяржавы сёння асабіста ўручыў дыпломы дактароў навук і атэстаты прафесараў. Такая цырымонія стала ўжо добрай традыцыяй - як знак прызнання важнай ролі навукі ў жыцці краіны. І тут Аляксандр Лукашэнка чарговы раз адзначыў, у прыярытэце распрацоўкі з рэальнай аддачай. Навука павінна працаваць на эканоміку краіны. Немалаважным момантам з'яўляецца і перадача традыцый маладому складу. Выхаваць годную змену інтэлектуальнай эліты - ад гэтага залежыць будучыня нашай краіны.

Аб цырымоніі ўзнагароджання і пэўных дасягненнях, рэпартаж Сяргея Хамянтоўскага. Намначальніка Генштаба, палкоўнік Мікалай Бузін можа гадзінамі гаварыць, як навука працуе на абарону. Медаліст-суворавец, потым танкіст, ад'юнктуру Ваеннай акадэміі скончыў датэрмінова. Так у навуцы і застаўся. Ваеннае мастацтва і будаўніцтва - яго канёк. Але званне прафесара ўсё ж не за гэта. Спосабы прадухілення пагроз нацыянальнай бяспекі - яго праца.

Летась каля пяці сотняў даследчыкаў папоўнілі пул навукоўцаў і выкладчыкаў. Да Кіраўніка дзяржавы трапіла амаль два дзясяткі. Тыя, хто глыбока капае ў навуцы, навукоўцы па сутнасці, а не па назве.

Эфект даследаванняў рэктара Горацкай сельгасакадэміі і ўжо доктара навук Паўла Саскевіча бачны ў засеках краіны. Яго навукова абгрунтаваная сістэма абароны тэхнічных культур ад шкоднікаў, хвароб і пустазелля працуе на палях.

Абстрактныя даследаванні і надуманыя тэмы выключаны. Так, навукоўцаў з высокімі званнямі становіцца менш. Але тут, лепш менш, ды лепш. Зараз навуковая ступень як факт сапраўднага прарыву.

Яшчэ адзін трэнд адзначае Прэзідэнт. Беларуская навука маладзее. Сярэдні ўзрост навукоўца ў Беларусі - 45 гадоў.

Дыпломы дактароў і атэстаты прафесараў з рук Кіраўніка дзяржавы іх атрымалі 19 чалавек, тыя, хто капае ў навуцы глыбей за ўсіх.

У цэлым навука за апошнія гады змянілася. Памяняўся і характар зносін навукоўцаў з Прэзідэнтам. Раней на такіх сустрэчах шмат гаварылі аб праблемах, матэрыяльных. Зараз больш - аб значэнні адкрыццяў, аб перспектывах.

Урачыстая цырымонія плаўна перайшла ў адкрытую размову. Гэта рэдкая магчымасць, калі можна і трэба падзяліцца з Прэзідэнтам сваім бачаннем будучыні навуковай школы. Ваенная медыцына не стаіць на месцы, упэўнены палкоўнік Васіль Багдан. Распрацоўкі ва Узброеных Сілах запатрабаваныя.

Услед за інтэграцыяй размова пайшла аб аптымізацыі структуры ваеннай медыцыны. Прэзідэнт патрабуе па-дзяржаўнаму падысці да праблемы.

Рэктар найстарэйшай ВНУ краіны, сельгасакадэміі ў Горках, запрасіў Кіраўніка дзяржавы на юбілей. Увосень адной з альма-матар Прэзідэнта 175 гадоў. За сваю гісторыю акадэмія выпусціла больш як 80 000 спецыялістаў для АПК.

У сельгасакадэміі практычная падрыхтоўка складае 46%. Яе выпускнік упэўнены - гэтага мала. Прэзідэнт даручае сваёй адміністрацыі праверыць, як узмоцнена практыкаарыентаваная падрыхтоўка спецыялістаў у ВНУ.

На сустрэчы з носьбітамі званняў і ступеняў Аляксандр Лукашэнка ўспомніў, як вяртаў высокі статус і прэстыж навукоўца. Колькі крытыкі было з-за прынцыповых падыходаў да ацэнкі навуковых прац. Але жыццё паказала слушнасць.

Паўтары гадзіны адкрытага дыялогу. І, відавочна, гэтая сустрэча з Прэзідэнтам для некаторых з іх не апошняя. У завяршэнне сустрэчы Аляксандр Лукашэнка пажадаў навукоўцам новых здзяйсненняў і годных вучняў.

Крыху ўсхваляваныя з залы дзяржузнагарод Палаца Незалежнасці яны выходзілі з цвёрдай упэўненасцю: навука не застанецца без увагі і падтрымкі на вышэйшым узроўні.

Сённяшняя сустрэча паказала, дзяржава па-ранейшаму глядзіць на навуку з аптымізмам. Апошняя абяцае не падвесці.