Аляксандр Лукашэнка ўручыў прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", спецыяльныя прэміі Прэзідэнта. Паводле слоў Кіраўніка дзяржавы, уручэнне прэмій адкрывае Год культуры ў Беларусі. Наша краіна багатая на таленты і творчыя дасягненні. Яркім пацверджаннем гэтага стане шырокае святкаванне ў краіне юбілеяў выдатных дзеячаў мастацтва. Прэзідэнт запэўніў, што на высокім узроўні будзе праведзены і маючы адбыцца 25-ты юбілейны фестываль "Славянскі базар у Віцебску". Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, культура з'яўляецца падмуркам, на якім фарміруецца і развіваецца любая нацыя, вызначаецца яе жыццяздольнасць і творчы патэнцыял. Без яе не могуць быць паўнавартаснымі ні асоба, ні грамадства.
Сёлета лаўрэатамі прэміі "3а духоўнае адраджэнне" сталі калектывы РНПЦ ''Маці і Дзіця" і Нацыянальнага мастацкага музея, дзеячы Рускай Праваслаўнай і Рымска-каталіцкай цэркваў, аўтары кнігі-рэквіема ''Жыць і памятаць". Спецпрэміі Прэзідэнта атрымалі навукоўцы, мастакі, калектывы Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і Вялікага тэатра Беларусі. У ліку ўладальнікаў прэстыжнай спецпрэміі Прэзідэнта і мае калегі: спецкарэспандэнт аддзела навін культуры АТН Наталля Бардзілоўская, галоўны рэжысёр Агенцтва тэленавін Алег Далгаполаў і загадчык аддзела навін культуры Міхаіл Равуцкі. Яны ўзнагароджваюцца за стварэнне гісторыка-дакументальнага серыяла "Яны спявалі за Радзіму".













