Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да пахавальні першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля

16 апреля 2019

Прэзідэнт Беларусі прыбыў з афіцыйным візітам у Турцыю. Сёння ў Анкары Аляксандр Лукашэнка правядзе перамовы з Рэджэпам Таіпам Эрдаганам. Лідары абмяркуюць палітычныя пытанні, гандлёва-эканамічнае ўзаемадзеянне. Асаблівую ўвага нададуць інвестыцыйнаму супрацоўніцтву і збалансаванаму гандлю.

Пасля афіцыйнай цырымоніі сустрэчы з удзелам роты ганаровай варты Кіраўнік дзяржавы накіраваўся ў Аныткабір - маўзалей Атацюрка, дзе ўсклаў вянок да пахавальні нацыянальнага лідара, заснавальніка і першага Прэзідэнта Турэцкай Рэспублікі Мустафы Кемаля.

Сёння ў Анкары праходзіць сустрэча дзелавых колаў дзвюх краін. На маштабнай пляцоўцы эксперты працуюць над развіццём супрацоўніцтва і рэалізацыяй новых праектаў. На бізнес-форуме былі прадстаўлены 66 беларускіх кампаній. Усяго падпісана 13 кантрактаў. А агульная сума дасягнутых пагадненняў ацэньваецца ў 325 мільёнаў долараў.