Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску

2 июля 2013

Напярэдадні Дня Незалежнасці Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да манумента Перамогі ў Мінску.


Да падножжа манумента таксама былі ўскладзеныя вянкі ад рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага ўпраўлення, судоў, Нацыянальнага сходу, Савета бяспекі і Узброеных Сіл, праваахоўных органаў, Мінаблвыканкама і Мінгарвыканкама, праваслаўнай і каталіцкай цэркваў, найбуйнейшых грамадскіх арганізацый рэспублікі, ветэранаў, прадстаўнікоў дыпламатычнага корпуса, Выканкама СНД.